На штогадовай міжнароднай навуковай канферэнцыі Вашынгтонскага ўніверсітэта, якая адбылася 26-27 красавіка 2019 г. і была прысвечана ўсходнееўрапейскім і цэнтральна-азіяцкім даследаванням, упершыню была прадстаўлена Беларусь.
З дакладам аб сацыякультурных аспектах беларускага нацыябудавання выступіла Любоў Уладыкоўская. Вялікую цікавасць удзельнікаў канферэнцыі выклікалі пытанні нацыянальнай ідэнтычнасці сучасных беларусаў, моўнай палітыкі, рэлігійнага жыцця.