Любоў Уладыкоўская. Амерыка вачыма беларусаў. 2018. На ангельскай мове

Аўтар запрашае здзейсніць чароўнае падарожжа — зірнуць на ЗША з геаграфічна далёкай Беларусі. Вы даведаецеся, чаму Амерыка для мільёнаў людзей з усяго свету — “зямля свабодных і дом адважных”, а таксама якія асаблівасці амерыканскага ладу жыцця і каштоўнасці не прымаюцца некаторымі прадстаўнікамі недэмакратычных грамадстваў, і чаму.

Чытачы ўбачаць супярэчлівую Беларусь — гістарычна свабодалюбівую нацыю і адначасова постсавецкае грамадства з цэлым спектрам каланіяльных перажыткаў. У кнізе паказваюцца не толькі адрозненні беларусаў і амерыканцаў, але і іх падабенства, што можа быць надзейнай асновай для развіцця міжкультурнага дыялогу.

Uladykouskaja, L. (2018). America through the eyes of Belarusians. Saarbrücken, Germany: Lambert Academic Publishing