Прэзентацыя “Беларуская мова: асноўнае” ва Універсітэце Вашынгтона

22 мая ў Вашынгтонскім універсітэце праз ZOOM адбылася прэзентацыя “Беларуская мова: асноўнае”.

Доктар Любоў Уладыкоўская растлумачыла, чаму менавіта беларуская мова — галоўны фактар выжывання і развіцця беларускай нацыі.

Каб абмеркаваць прычыны сучаснай моўнай і культурнай сітуацыі ў Беларусі, Л. Уладыкоўская запрасіла здзейсніць гістарычнае падарожжа і ў глыбіні беларускай культуры, і да вяршынь беларускай нацыянальнай свядомасці.

Слухачы ( пераважна выкладчыкі Вашынгтонскага ўніверсітэта) пачулі пра асноўныя рысы беларускай мовы, а таксама адкрылі для сябе класічную літаратуру беларусаў.