Аліна Швядкова. Малюнак “Верхні горад”

 Аліна Швядкова. “Верхні горад”

На дыптыху  “VerhniHorad” увасоблены стары дом. Нягледзячы на яго занядбаны стан, ён з’яўляецца гістарычнай адзінкай, прыкладам архітэктурнай забудовы Менску пач.20ст. Ён адзін з тых нешматлікіх пабудоў, здолеўшых вытрымаць разбурэнні і рэканструкцыі Верхняга горада. Гэты дом своеасаблівая частка нашай культуры, традыцый. Дом ў якім кіпела жыццё, нараджвліся вобразы.Ен аскетычны і гэтым магутны, як быццам бы з годнасцю ўзвышаецца над сучаснымі пабудовамі. Дом з’яуляееца вельмі цікавым аб’ектам для ўвасаблення.

Мне хацелася зрабіць менавіта партрэт дома , як асобы ,паказаць яго ўстойлівасць і зменлівасць, моц і хрупкасць. Яшчэ адна прычына выбару менавіта гэтай пабудовы  яго магчымае зруйнаванне. Дом самотны і магутны стаіць сярод пабудоў і разбурэнняў і невядома ці вытрымае ён усе гэтыя рэфармацыі.

Як гэта не дзіўна, але граффіці, зробленыя на доме моладдзю, сталі яго неад’емнай часткай, абвастрылі яго характар.Умяне ўзнікае адчуванне “наслаення культур”, якое ў выніку нараджае цікавы Арт аб’ект. Ангельскія словы, мерыканскі стыль выканання, асаблівасьці стрыт-арта, знаходзяцца як быццам у цеснай узаемасувязі з домам. Гэта ўсе становіцца адным самадастатковым арганізмам.

Ці прывабіў бы мяне гэты дом без граффіці?

Ці прывабілі б мяне гэтыя граффіці, выкананыя на простай белай сцяне?

Еднасць рознасцяў, эпох, культур нараджае ўнікальныя вобразы. Гісторыя + сучаснасць, манахромнасць + яркасць, дынаміка + статыка, захаванне прошлага + бесперапынны рух наперад – гэта ўсе і ёсць творчы пошук, творчы працэс. Гэта і становіцца прываблівай рысай – Амерыканская прага да пастаяннага руху наперад, яркаці, зменлівасці, пошуку  плюс  Беларусская самабытнасць, нейкая, магчыма, статычнаць і меланхолія- вось, што прываблівае мяне, як мастака.

Гісторыя стварэння.VerhniHorad.

Спачатку на палатне я ўвасобіла дом ( ён насамрэч існуе ў Менску, у Верхнім горадзе). Стаяла задача ўвасобіць магутнасць і цяжар пабудовы, яе гістарычную вагу, суровы характар і неверагодны спакой, холад і мяккасць чырвоных сцен.

Наступнай задачай былі граффіці. Яны павінны былі з’яўляцца неад’емнай часткай дома, суіснаваць з ім, але ў той жа час з’яўляцца нечым іншым. Так з’явілася ідэя наслаення малюнка. Граффіці існуюць з домам як адно цэлае, дапаўняюць яго, але ў той жа час, яны з іншым характарам: больш легкія, дынамічныя, зменлівыя, з іншым “менталітэтам”. Такое вось літаральнае ўвасабленне наслаення культур і іх узаемадзеяння.