Вольга Бусуматрава. Эсэ “Прыцягальнасць амерыканскай культуры”

Вольга Бусуматрава

Амерыка…Якая ты? Чым ты так вабіш? Часам мне здаецца, што мае далекія – далекія продкі былі там ужо. Ці мая душа была там? Ці я нагледзелася амерыканскіх фільмаў?

Амерыка… Гляджу з акна аўтамабіля ў суседнія машыны. Людзі спяшаюцца на працу п’юць каву за рулем, некаторыя снедаюць, жанчыны робяць макіяж. А вось яшчэ адзін…чытае. Як толькі машына спыняецца на светлафоры, ен кніжку – раз, і чытае!

“ Гэта цудоўная краіна, Вы  яе абавязкова палюбіце!”, – гэтыя словы я пачула ад адной амерыканкі.

Я прыглядаюся да людзей. Чым яны адрозніваюцца ад нас, ці мы – ад іх? Што ў нас агульнага?

-Што ты намалявала, дачушка?

-Пяць рэчаў, якім я ўдзячна ( на амерыканскае нацыянальнае свята):цябе, тату, брата, свайго ката і амерыканскі сцяг.

-Гэта вам настаўніца сказала намаляваць сцяг?

– Ты што, не, я сама захацела.

Еду у машыне. І раптам разумею, як мне не хапае ведаў гісторыі, культуры, літаратуры Амерыкі. Як мне не хапае яе мовы, каб данесці свае пачуцці. Сапраўднай, літаратурнай, багатай мовы. Амерыка – краіна з вялікімі традыцыямі, яна мае свой, асаблівы, дух. Мы заўседы ўяўлялі сабе толькі нешта, на наш погляд, значнае: раскошныя аўтамабілі, дамы, будынкі, вялікія супермаркеты. А тут-ІХ РАДЗІМА. Яны тут працуюць, кахаюць, гуляюць з дзецьмі. Яны любяць свае паркі, свае звычайныя кафэ.Звычайныя, свае…

Амерыканскія каштоўнасці. Воля. Сям’я. Аптымізм. Вера ў сябе.Працаздольнасць.

“Ты асаблівы!”, – такія словы дзеці чуюць ў школе. Павага да сябе, да іншых.

Што з гэтага блізка нам, беларусам? Чаго нам не хапае?.

Толькі далека ад дома я востра зразумела, што тое, чаму нас вучылі ў школе, мае вялікі сэнс. Мы, людзі, адарваныя ад сваей гісторыі, ад мовы, ад культуры, разумеем, што мы губляем саміх сябе. І трэба, каб прайшоў час, каб было вялікае жаданне пазнаць новае, каб прыняць і палюбіць гэта. Каб напоўніць свае, чалавечае,сэнсам.

Амерыка… Значыць, я прыехала сюды, каб знайсці сваю Радзіму, сваю…Беларусь. Родная зямля, як моцнае карэнне, трымае нас.Час вяртацца дамоў!