Установа “Міжкультурны дыялог” распачынае новы праект

Установа “Міжкультурны дыялог” сумесна з Цэнтрам сацыяльных трансфармацый (Літва) і арганізацыяй “Дарослыя для дзяцей” (Нарвегія) распачынае міжнародны праект “Дапамога імігранцкай супольнасці ў абароне правоў дзяцей”.

Праект накіраваны на вырашэнне праблем безнагляднасці дзяцей ў сем’ях імігрантаў. У яго рамках будуць распрацаваны і ажыццяўлены меры дапамогі гэтым сем’ям у вырашэнні праблем у чужой краіне у пачатковай стадыі, аказана ім падтрымка. Напрацаваныя ў межах праекта досвед і практыкі будуць перададзены існуючым дзяржаўным службам сацыяльнага забеспячэння сям’і і дзяцей, арганізацыям грамадзянскай супольнасці, спецыялістам-практыкам, што працуюць з сем’ямі мігрантаў. Праект ахоплівае Беларусь, Нарвегію, Літву, Латвію, Эстонію.