Сустрэча экспертаў

28 лютага ў г. Осла адбылася сустрэча экспертаў па пытаннях дапамогі імігранцкім сем’ям у адаптацыі да іншакультурнага асяроддзя.

З прэзентацыяй “Беларусы ў Літве: аналітычны агляд” выступілі Любоў Уладыкоўская і Ігар Харытонаў.

Генеральны дырэктар Любоў Уладыкоўская, выканаўчы дырэктар Ігар Харытонаў наведалі Нобелеўскі цэнтр міру, Міжкультурны музей у Осла, шэраг недзяржаўных арганізацый, якія займаюцца дапамогай сем’ям, дзецям і інвалідам.

У 2001-2006 i ў 2009-2010 Нарвегія займала першае месца ў свеце па Індэксе чалавечага развіцця, гэтая краіна вядомая таксама развітай і актыўнай міграцыйнай палітыкай.