Другая Міжнародная навуковая канферэнцыя “Міжкультурны дыялог: сучасныя даследаванні і глабальная практыка”

Запрашаем да ўдзелу ў Другой Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Міжкультурны дыялог: сучасныя даследаванні і глабальная практыка”, якая ладзіцца ўстановай “Міжкультурны дыялог”, Дзяржаўным інстытутам кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ і Польскім інстытутам у Мінску 30 мая 2014 г.

Пачатак канферэнцыі – а 10-ай гадзіне. Месца правядзення – Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ (г. Мінск, вул. Шпалерная, 7). Дадатковую інфармацыю і ўмовы рэгістрацыі на канферэнцыю (заяўкі прымаюцца да 15 мая) Вы можаце знайсці ў ніжэй пададзеным інфармацыйным лісце.

Інфармацыйны ліст.