Уладзімір Карагін
Старшыня Вышэйшага каардынацыйнага савета СЮА «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва»
Паважаныя сябры!
Мне надзвычай прыемна прысутнічаць сёння сярод Вас – усіх, хто неабыякавы да праблемы захавання культурнай самабытнасці і развіцця міжкультурнага дыялогу. Брашура Любові Уладыкоўскай, якая паслужыла повадам для нашай сустрэчы, уздымае цэлую сістэму пытанняў, што датычаць сацыяльнага жыцця ўвогуле, праблемы якога хвалююць і прадпрымальніцтва як адну з самых актыўных частак грамадства.
З аднаго боку, культурны кантэкст уплывае на характар і асаблівасці бізнесу, з іншага, бізнес–складковая прысутнічае ў сацыя культурным быцці як адзін з магутных фактараў фарміравання не толькі грамадзянскай супольнасці ў цэлым, але і сацыяльнай адказнасці за стан нацыянальнай культуры ў прыватнасці.
У працэсе падрыхтоўкі Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі (якая, дарэчы, выйшла і на беларускай мове) мы прыйшлі да высновы аб неабходнасці звярнуць сур’ёзную ўвагу на развіццё дабрачыннасці, мецэнацтва, вынікам чаго стала заснаванне ў 2009 г. Фонду «Паўночныя Афіны», прысвечанага творчасці М. К. Агінскага і захаванню памяці пра нашага выдатнага земляка, а таксама стварэнне Міжнароднага фонду «Залатая спадчына Віцебска».
Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва падтрымала ініцыятыву беларускай інтэлігенцыі і стварыла ў гэтым годзе Цэнтр міжкультурнага дыялогу, галоўнымі мэтамі дзейнасці якога выступаюць здабыццё і пашырэнне ў нашай краіне і за яе межамі ведаў пра беларускую нацыянальную культуру ў кантэксце глабальнай сацыякультурнай трансфармацыі, міжкультурны дыялог, культурная (народная) дыпламатыя, грамадская кансалідацыя на аснове фундаментальных беларускіх нацыянальна–культурных каштоўнасцей, асветніцтва. Цэнтр міжкультурнага дыялогу ўжо актыўна супрацоўнічае са шматлікімі навуковымі і культурнымі цэнтрамі Беларусі і замежжа (маюцца на ўвазе найперш еўрапейскія краіны), з дыпламатычнымі місіямі, з творчымі саюзамі і грамадскімі арганізацыямі, з міністэрствамі і ведамствамі Беларусі.
На сучасным этапе праблема захавання культурнай самабытнасці ў кантэксце развіцця міжкультурнага дыялогу з’яўляецца адной з прыярытэтных у навукова-асветніцкай дзейнасці Цэнтра міжкультурнага дыялогу. Мызапрашаем ўсіх ахвотных далучыццада гэтай працы.