Юры Данькоў. Прывітальнае слова. Цыкл “Як захаваць культурную самабытнасць?”

 Юры Данькоў

Прадпрымальнік

 Шаноўныя калегі!

 Я дзякую арганізатарам за магчымасць прысутнічаць сёння сярод такіх паважаных і вядомых людзей. Дзякую таксама аўтару кнігі«Як захаваць культурную самабытнасцьЛюбові Уладыкоўскай, якая выступіла ініцыятарам сённяшняй нашай сустрэчы.

 Прыватны бізнес важная ўмова эканамічнага развіцця. Але не менш важна, каб прыватны бізнес падтрымліваў культуру. Ва ўсім свеце існуе інстытут мецэнацтва, калі багатыя людзі спансіруюць творчасць мастакоў, артыстаў, пісьменнікаў, музыкантаў. Такі інстытут існаваў і ў Беларусі, варта ўзгадаць хаця б кніжаскі род Радзівілаў, дзякуючы якому актыўна развівалася беларускае кнігадрукаванне, архітэктура і асабліва тэатр. Францішка Уршуля Радзівіл, напрыклад, у XVIIIстагоддзі была нават кіраўніцай Нясвіжскага тэатра. Радзівілы былі не толькі багацейшымі людзьмі свайго часу, дзяржаўнымі дзеячамі, але і адукаванейшымі людзьмі, асветнікамі, мецэнатамі. Сёння важна развіваць гэтую цудоўную традыцыю мецэнацтва.

 У свой час пэўныя фінансавыя сродкі былі выдзеленыя нашай кампаніяй для правядзення некалькіх міжнародных канферэнцый, якія арганізоўваў Скарынаўскі цэнтр. Як дэпутат гарсавета я нават атрымаў падзяку за падтрымку навукі і культуры.

 І бізнесмены, і навукоўцы, і дзеячы культуры робяць адну справу дапамагаюць грамадству рухацца наперад, развіваюць яго, адкрываюць новыя магчымасці для жыцця чалавека. Толькі разам дзяржава, бізнес, грамадзянская супольнасць могуць пабудаваць моцную, багатую (і фінансава, і духоўна) Беларусь.