Аляксандр Шымбалёў. Прывітальнае слова. Цыкл “Як захаваць культурную самабытнасць?”

 Прат. Аляксандр Шымбалёў

Кіраўнік Аддзела адукацыі і катэхізацыі Мінскай Епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы

 Шаноўнае Панства,

 дарагія браты і сёстры!

 Мы жывём у дзіўным, прыгожым свеце, які насяляюць шматлікія народы. Нас здзіўляе, якое мноства раслін і жывёл прысутнічае разам з намі на нашай планеце. Да гэтай пары навукоўцамі яшчэ не апісаны некаторыя віды. Усе яны дапаўняюць адзін аднаго і ствараюць гарманічную паўнату планеты. Усё створана Божай прамудрасцю і да канца чалавекам не раскрыта.

 Гледзячы на гісторыю нашага грамадства, мы таксама здзіўляемся колькасці культур і традыцый людзей, колькасці моў, на якіх размаўляюць шматлікія народы. Бывае, што на маленькім абшары зямлі, напрыклад, у гарах Каўказу, суіснуюць народы розных плямёнаў і размаўляюць на зусім розных мовах. Нас здзіўляе, чаму ўзнікла столькі моў і як яны існавалі тысячагоддзі, не змяшаўшыся з суседнімі.

 Кожная культура і кожная мова гэта скарб народа, які імі валодае. Вывучэнне гісторыкакультурнага скарбу кожнага народа ўзбагачае нас і пашырае гарызонт пазнання і ведаў. Таму разам з шанаваннем суседніх народаў мы павінны зберагаць уласную культуру і мову.

 Беларусь ляжыць на перакрыжаванні еўрапейскіх дарог. Шмат народаў прайшлі праз нашу краіну ад старажытнасці да нашых дзён. Кожны штонебудзь пакінуў, што ўзбагаціла мясцовыхжыхароў і прынесла свой плён. Зберажэнне і вывучэнне народнай спадчыны важная задача, якая стаіць перад навукай. А перад грамадствам стаіць мэта у любові і прыязнасці суіснаваць у сваёй краіне і на планеце, бо кожны чалавек дарагі Госпаду, як роднае дзіця, і кожны народ знаходзіцца пад Яго апекай!