Міжкультурны дыялог – модны трэнд ці шанец для Беларусі?

Запрашаем да ўдзелу ў панэлі “Міжкультурны дыялог — модны трэнд ці шанец для Беларусі?” у межах Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (02-04 кастрычніка 2015 г., Коўна, Літва). Дэд-лайн — 18 мая, спасылка на рэгістрацыю.

Універсальныя каштоўнасці не падзяляюцца ўсімі культурамі нават у межах заходняй культуры, не кажучы пра неліберальныя культурныя практыкі, а тэорыя міжкультурнага дыялогу не можа даць адказаў на спецыфічныя сацыякультурныя канфлікты, аднак жа ў настойлівым пошуку гэтых адказаў заключаецца сутнасць крытычнага міжкультурнага дыялогу.

Як суадносіцца міжкультурны дыялог з мультыкультуралізмам, кроскультурнымі камунікацыямі, транскультурнай філасофіяй і г.д.? І як глабальная каштоўнасць сучаснага свету, і як універсальны спосаб камунікавання, і як стратэгія еўрапейскай культурнай палітыкі, і як інструмент дэмакратызацыі, і як дыялог сацыяльны, і як атрыбутыўная характарыстыка беларускай культурнай традыцыі міжкультурны дыялог, у аснове якога ляжаць міжкультурная філасофія і міжкультурнае мысленне, выключна важны для Беларусі. Як можна выкарыстаць амерыканскі і еўрапейскі вопыт міжкультурнага дыялогу для нацыянальнага будаўніцтва і сацыяльна-дэмакратычнай трансфармацыі Беларусі?