Інтэрв’ю ў “Верасні”

У снежні мінулага года выйшаў сёмы нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”, дзе было апублікавана інтэрв’ю з Генеральным дырэктарам Установы “Міжкультурны дыялог” Любоўю Уладыкоўскай пад назвай “Беларусь існуе там, дзе жыве беларуская мова”. У гутарцы з аўтаркай публікацыі сп. Марынай Яўсейчык Любоў Уладыкоўская распавяла пра свае асаблівае стаўленне да культуры ЗША, патлумачыла значэнне культурнага дыялогу з гэтай краінай для Беларусі, выказалася наконт праблем стану культуры, нацыяльнай мовы і сучаснага грамадства Беларусі; закранула пытанні нацыяльнай і чалавечай годнасці. Запрашаем вас азнаёміцца з тэкстам інтэрв’ю па наступнай спасылцы.