Гастролі драматычнага тэатра імя А. Венгеркі (Беласток, Польшча)

teatr_dramatyczny_70lat
14 мая, 19.00
Гугулы (драма, 70 хв.)
Рэжысёр: Агнешка Карыткоўска-Мазур
1980-ыя гады. Гектары – звычайная вёска, як усе іншыя ў Польшчы. Тут праходзяць рэлігійныя працэсіі, час ад часу адбываюцца фэсты, чытаюцца літанні каля прыдарожных крыжоў… Гектары – гэта пах зямлі, гудзенне мух, туга па спрадвечным і цыклічным. Гэта месца, дзе час цячэ па-іншаму. Спектакль “Гугулы” – аповед аб сталенні ў гэткай Польшчы тых, хто ніколі не пакіне Гектараў і пра тых, хто паедзе засяляць гарады. Амнэзія адольвае людзей паводле прынцыпу: “Чым далей мне ўдалося дайсці, тым слабей бачу, адкуль іду”. Толькі рэха паўтарае: “Ты вёску пакінеш, але яна цябе – ніколі”. Да гэтага сяла трэба прыгледзецца ўважліва.

15 мая, 19.00
Танга Забарона (мюзікл-кабарэ, 90 хв.)
Аўтар, рэжысёр, сцэнарыст, харэограф: Мацей Заклічыньскі
«Танга Забарона» – гэта прадстаўленне з жывой музыкай. У ім пераважаюць элементы мюзікла і кабарэ, заснаваныя на польскіх песнях міжваеннага перыяду. Героі спектакля – удзельнікі Магічнага ансамбля, яны жадаюць далучыць кабарэ “Забарона” да элітных месцаў горада ў катэгорыі “забавы”. Персанажы спектакля: амбіцыёзны і зайздросны дырэктар, яго разбэшчаная жонка, незадаволены самадур-улан, пакорная сірата і чорт. Пастаноўка інтэрактыўная – публіка прымае ўдзел у прадстаўленні, дзе спяваюць песні пра каханне і нянавісць, сум і незадаволенасць. У міжваенны час атрыбутамі ўдалага вечара ў кабарэ былі алкаголь, цыгарэты, музыка, танцы і спевы… Чым шырэй наладжваюцца ў гэты час забавы, тым прывідней становіца надзея, што заўтра ў свеце яшчэ буде панаваць мір.

16 мая, 19.00
Шэкспір (гратэск, 70 хв.)
Рэжысёр: Агата Бізюк
Шматгранны спектакль пра тэатр чалавечых страсцяў, пра насілле ў мастацтве, пра тэатр палітыкі і палітыку ў тэатры. Уявіце сабе генія драмы ўсіх часоў і народаў у мясарубцы масавай культуры. Аўтары спектакля спрабуюць зазірнуць і пад спадніцу каралевы Лізаветы I, і ў пасцель польскіх палітыкаў. Імкнуцца выціснуць чалавека з акцёра, акцёра з лялькі, а ляльку з чалавека. Востры драйв гарантаваны.

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі
г. Мінск, вул. Крапоткіна, 44, тэл. каса 3 85 97 51, тэл. для даведак +375 29 1540444
Каса працуе: 12:00-19:00 (аўт.-пт.), 14:00-19:00 (сб., ндз.), выхадны – панядзелак