Фестываль сучаснага еўрапейскага кіно: новы погляд на стары cвет

13 мая (серада) 18.30
Богі (121 хв., Польшча, 2014 г.)
Режысёр: Лукаш Палкоўскі
У ролях: Томаш Кот, Пётр Главацкі, Шымон Пётр Варшаўскі, Магдалена Чэрвіньска, Рафал Завіруха
Польшча, сярэдзіна 1980-х гг. Кардыёхірург Збігнеў Рэлігі мае намер здзейсніць аперацыю паперасадцы сэрца. Прафесійныя амбіцыі сутыкаюцца з маральнымі прынцыпамі, жарсць канкуруе з адчаем.
Узнагароды: 2015 г.-прыз «Арол» Польскай кінаакадэміі за найлепшы фільм, выканаўцу галоўнай мужчынскай ролі, выканаўцу мужчынскай ролі другога, рэжысёру, сценарысту, аператару, прыз глядацкіх сімпатый. 2014 г.-прыз «Залатыя львы» Нацыянальнага кінафестывалю польскіх фабулярных фільмаў у г. Гдыні за найлепшы фільм, выкананне галоўнай мужчынскай ролі (Томаш Кот).

Кінатэатр “Победа”, вул. Інтэрнацыянальная, 20, тэл. 203 77 66.

Квіткі можна атрымаць у кінатэатры ў дзень паказу за гадзіну да яго пачатку, уваход вольны