Анатоль Старкоў. Фотаздымкі

Анатоль Старкоў

Аўтарскі каментар

На конкурс падаю тры фотаздымка, якія зрабіў 16 чэрвеня 2009 года у Брукліне падчас здымкаў амерыканскага фільма з удзелам Бруса Ўіліса (BruceWillis) ў Бэй Рыджы (BayRidge) – раёне, дзе тады пражывала сям’я маёй дачкі. Я прыйшоў днём да ўнука, якому быў амаль год і таму быў час спаць. А тут здымалі фільм з удзелам майго любімага актора Бруса Ўіліса. Мой унук спаў у калысцы, а я фатаграфаваў…

У 2010 годзе ў пракат гэты фільм выйшаў пад назвай CopOut. У расейскім пракаце называўся “Двойной КОПец”. Ці была беларуская назва фільма не ведаю.

–          ПЕРШАЕ ФОТА – рабочы момант падчас здымкаў эпізода фільма;

–          ДРУГОЕ ФОТА – жыхары бруклінскага раёна Бэй Рыдж назіраюць за работай актораў і здымачнай групы;

–          ТРЭЦЯЕ ФОТА – удзельнікі групы падчас адпачынку паміж здымкаў чарговых сюжэтаў фільма.