Аліна Швядкова. Малюнак “Warning! National Cultre”

Аліна Швядкова. “Warning! National Culture”

 

 

 

Словы  WARNING! NATIONALCULTURE.”  маюць не адзін сэнс. З днаго боку  гэта можна растлумачыць  як павага ў адносінах да сваёй культуры і гістарычных каштоўнасцяў – адразу на палатне мы бачым стод (паганскі ідал) ,які ахоўваецца грамадствам, людзьмі, якія захоўваюць яго, ці робяць выгляд, што захоўваюць.

А з другога боку надпіс WARNING! NATIONALCULTURE.” можна зразумець, як перасцярогу. Беларусы часам нібы саромяцца ўсяго традыцыйнага, здавалася б звычайнага, нават натуральнага – сваей мовы, традыцый, песень, гісторыі.

Яны, як быццам адракаюцца ад сваёй традыцыйнай культуры, забываюць пра яе, ці робяць выгляд, што іх гэта недатычыцца. І тады гэты ідал, ці стод, становіцца адвергнутай істотай. Ён забыты і непатрэбны і лепш пра яго і не узгадваць.

На мой погляд, Амерыка з’яўляецца адной з тых краін, дзе ў людзей вельмі моцна выяўлена грамадская самасвядмасць. Нягледзячы на калейдаскоп зусім розных культур і традыцый, нацыянальнасцяў і рас – усе гэта гарманічна спалучаецца, і кожны чалавек ідэнтыфікуе сябе са сваёй уласнай культурай, паважае культуру іншага і адначасова разумее і ганарыцца тым, што ён – Амерыканец. Недарма на працы “Ідал” стужка напісана на ангельскай мове. Стужка  з’яўляецца як быццам ахоўнай мяжой ад знікнення, разбурэння і забыцця сваіх каранёў, гісторыі, продкаў. Яна нагадвае, робіць акцэнт і звяртае ўвагу – быць асцярожнымі і разумнымі ў адносінах да самаідэнтыфікацыі.

Ідал- гэта беларуская культура, а стужка з надпісам – гэта перасцярога. Толькі ад чаго канкрэтна?..

Гісторыя стварэння. “WARNING! NATIONALCULTURE.”

Ідал – гэта каменная статуя. Камень – цікавая структура з мноствам фактур, граняў, адценняў. На працы я ставіла мэту зрабіць каменны стод са зменлівым  абліччам. Ён як быццам бы сам вагаецца, ці няўпэўнены – Якім яму лепш быць?.

Пад цяжарам спрэчных патынняў, нават камяні пачынаюць рухацца. Пад моцным жаданнем стода змяніць сваю сутнасць, зразумець – хто ён? Ідал, ці канструктар у рэшце рэшт?

Лента з надпісам не збірае разам часткі Ідала, не дае яму падказак, ці адказаў на пытанні. Яна проста ахоўвае яго, але яе лёгка зняць.

Лента мала спраўляецца з абараняльнымі функцыямі, але галоўнае, што ад яе залежыла, яна ўжо зрабіла-папярэдзіла. Выбар за кожным з нас.