Запрашаем да ўдзелу ў канферэнцыі

Запрашаем да ўдзелу ў міжнароднай навуковай канферэнцыі. Больш падрабязную інфармацыю, калі ласка, глядзіце далей.

Запрашаем 
да ўдзелу ў Міжнароднай навуковай канферэнцыі 
МІЖКУЛЬТУРНЫ ДЫЯЛОГ: СУЧАСНАЯ ПАРАДЫГМА І ДОСВЕД СУСЕДСТВА,

якая адбудзецца ў Мінску 24 мая 2013 г.

Установа “Міжкультурны дыялог” сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску праводзіць 24 мая 2013 г. міжнародную навуковую канферэнцыю “Міжкультурны дыялог: сучасная парадыгма і досвед суседства”.

Плануецца абмеркаванне пытанняў сучасных канцэпцый міжкультурнага дыялогу і формаў яго практычнага ўвасаблення (лакальнае, рэгіянальнае, транспамежнае і міжнароднае вымярэнні).

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 мая накіраваць заяўку па электроннай пошце uladykl@gmail.com з указаннем імя і прозвішча, вучонага звання і пасады, кантактнай інфармацыі (электронны адрас, нумар тэлефона), назвы даклада (да 15 хв.) ці выступлення (да 5 хв.) і іх тэзісы аб’ёмам да 1 старонкі (да 4 тыс. знакаў).

Таксама для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна аплаціць арганізацыйны ўзнос у памеры 100 000 беларускіх рублёў. Рэквізіты для аплаты, якія неабходна падаць у банк

– (па-беларуску): банк-атрымальнік: Філіял ААТ «Белаграпрамбанк» – Мінскае абласное ўпраўленне, г. Мінск; БІК: 153001942 (код 942); бенефіцыяр: Установа “Міжкультурны дыялог”, р/р 3015217980018, УНП: 191757790, АКПА: 380510695000; прызначэнне плацяжу: «Аргузнос на канферэнцыю», Вашы пашпартныя дадзеныя;

– (па-руску): банк-получатель: Филиал ОАО «Белагропромбанк» – Минское областное управление, г. Минск; БИК: 153001942 (код 942); бенефициар: Учреждение «Межкультурный диалог», р/с 3015217980018, УНП: 191757790, ОКПО: 380510695000; назначение платежа: «Оргвзнос на конференцию», Ваши паспортные данные.

Па выніках канферэнцыі ў тэрмін да кастрычніка 2013 г. будзе выдадзены навуковы зборнік.

Аргкамітэт