З Божым нараджэннем

Дарагія беларусы і нашы замежныя сябры і партнёры!

Дзякуючы Вашай добрай волі ў гэтым годзе Цэнтр міжкультурнага дыялогу набыў новую форму – самастойнай юрыдычнай асобы — і прыдбаў сваіх новых шматлікіх прыхільнікаў.


Хай жа святло Божага нараджэння шчыра адорыць кожнага з Вас яркім суквеццем прафесійнага плёну, добрага здароўя, бязмежнай любові і Боскага блаславення!
Цудоўных і магічных Вам святаў у непаўторнай атмасферы сярод блізкіх людзей, шчырай зычлівасці, а таксама тысячы прычын для ўсмешак, асалоды і шчасця на кожны дзень новага 2013 году!

Заўсёды Ваша,

Любоў Уладыкоўская,
Генеральны дырэктар