Віншаванне

… Адпусцім год, які і без таго імкліва нас пакідае, з удзячнасцю. Быў ён суровым і прынёс шмат стратаў. Але быў і прыязным і адарыў ласкамі. Знаёмства з многімі з Вас, дарагія сябры, сталася адной з самых багатых шчадротаў , на якую не паскупіўся год адзінаццаты.

Цэнтр міжкультурнага дыялогу ласкава вітае ўсіх калег-суродзічаў і замежных партнёраў з Бельгіі, Польшчы, Францыі, Нямеччыны, Вялікай Брытаніі, Швецыі, Злучаных Штатаў, Канады, Італіі, Ватыкану, Люксембургу, Чэхіі і іншых цудоўных краін!

З падзякаю за атрыманыя віншаванні сардэчна складаю Вам зычэнні аптымізму, радасці, узаемнага кахання, шчырасці і неабдымнага шчасця!

 Але асабліва прашу для ўсіх нас дзвюх падставовых рэчаў – ВЕРЫ і ВЕРНАСЦІ.

Веры — у сілу Праўды, Свабоды і Справядлівасці.У моц нашага духу і творчасці. У Боскую міласэрнасць, чалавечую Дабрыню і людскую Салідарнасць.

Вернасці — Зямлі, дзе мы нарадзілі дзяцей і ў якую паклалі продкаў. На якую абапіраемся, узіраючыся ў Неба.

 І хай застаюцца з намі Любоў і Надзея!

 Заўсёды Ваша,

Любоў Уладыкоўская,

Генеральны дырэктар