Установа “Міжкультурны дыялог” распачынае новы праект

Установа “Міжкультурны дыялог” сумесна з Цэнтрам сацыяльных трансфармацый (Літва) і арганізацыяй “Дарослыя для дзяцей” (Нарвегія) распачынае міжнародны праект “Дапамога імігранцкай супольнасці ў абароне правоў дзяцей”.

Праект накіраваны на вырашэнне праблем безнагляднасці і сацыякультурнай адаптацыі дзяцей у сем’ях імігрантаў. Вялікую ролю тут адыгрываюць розныя аспекты міжкультурнага дыялогу, асабліва тыя, якія ствараюць магчымасці для персанальнага развіцця праз узбагачэнне розным сацыякультурным досведам.

Праект ахоплівае Беларусь, Нарвегію, Літву, Латвію, Эстонію.

Выпрацаваныя ў межах праекта рэкамендацыі будуць накіраваныя адпаведным службам сацыяльнага забеспячэння сям’і і дзяцей, арганізацыям грамадзянскай супольнасці, спецыялістам-практыкам, што працуюць з сем’ямі мігрантаў.