На эстампе пад назвай “След” намаляваны паўночна-амерыканскі індзеец на фоне строгіх ліній. Індзеец – гэта ўвасабленне сцёртага следа, адбітка. Яго твар амаль нябачны, ён прападзе з часам назаўсёды, як тое ,што прапала ў нас, у нашай культуры. З часам след-вобраз прападзе назаўсёды саступаючы прамым футурыстычным лініям, нечаму хуткаму і сучаснаму. Па гэтаму нашу памяць увесь час трэба ўзнаўляць і прамалёўваць, не даючы знікнуць у віры сучаснага жыцця.
Эстамп пад назвай “Усе Роўныя.Розныя”, паказвае розныя этнасы з розных кантынентаў. Выявы прадстаўнікоў нацый зроблены кожная ў сваёй манеры ў тэхніцы афорт, што павінна падкрэсліць іх адметнасць і непадобнасць адзін да аднаго.Кожны ў сваім нацыянальным касцюме. Адзінае што іх аб’ядноўвае – тое, што яны ўжо не існуюць паўнавартасна ў сучасным свеце. Гэтыя людзі – прыклады этнічнай і нацыянальнай адметнасці. Яны існавалі не так даўно. Гэта тыя адбіткі, якія паказвалі людзям хто яны, навошта яны жывуць, і да якой сям’і належаць – тое, чаго сучасны чалавек пазбаўлены.
У гэтым ёсць свае плюсы і мінусы, але чалавек, як асоба, у наш час вельмі проста можа згубіцца ў свеце глабалізму. Гэта тыя карані, да якіх ён заўседы мог звярнуцца, а зараз гэта складана.
На творы ўвасоблены і сапраўдны японец, якога ўжо не сустрэць ў Японіі і беларусская бабулька ў намітцы, такая якіх больш не ўбачыш, можа толькі афрыканец існуе ў такім выглядзе, але больш вядомы сярод самых аўтэнтычных плямён, якія захаваліся.
Ёсьць тут і паўночна-амерыканскі індзеец карэннае насельніцтва Амірыкі, якое ўжо не існуе, толькі ў рэзэрвацыях.
Гэта ўсе сумна, але наша мэта гэта памятаць і парадаваць веды нашым нашчадкам (тое што не заўсёды мы робім).