Мэты дзейнасці ЦМД
ЦМД выконвае функцыі культурнай дыпламатыі, ён сваімі дзеяннямі садзейнічае распаўсюджванню ведаў пра Беларусь, самабытнасць і адметнасць яе культуры, гастарычныя асаблівасці, захаванне і развіццё культурных традыцый, дапамагае паглыбленню міжнародных сувязей, паляпшэнню міжкультурных камунікацый, вызначэнню перспектыўных шляхоў развіцця беларускай культуры ў сучасных глабальных умовах сацыякультурнай трансфармацыі.
Цэнтр працуе ў кантакце з Міністэрствам культуры, Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, з дыпламатычным корпусам, з культурнымі, асветніцкімі і навуковымі цэнтрамі Беларусі і замежжа.
Задачы і формы дзейнасці ЦМД
1. Правядзенне міждысцыплінарных навуковых даследаванняў і прэзентацыя вынікаў (у папулярнай форме) ў наступных галінах:
-
феномен беларускай культуры, аналіз сучасных форм яе развіцця і узаемаадзеяння з іншымі культурамі;
-
прысутнасць беларускай культуры у свеце;
-
міжкультурны дыялог і рэалізацыя ідэй полікультурнасці ў Беларусі;
-
сацыякультурнае ўзаемадзеянне і развіццё ў сучасных умовах глабалізацыі;
-
глабальныя працэсы і духоўнае развіццё грамадства, вызначэнне тэндэнцый глабалізацыі ў Беларусі.
2. Пашырэнне прысутнасці беларускай культуры ў свеце, у тым ліку шляхам правядзення навуковых і культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў сумесна з пасольствамі Рэспублікі Беларусь і замежнымі пасольствамі ў Рэспубліцы Беларусь, дыяспарай, навуковымі і культурнымі арганізацыямі (сумесныя прэзентацыі, канферэнцыі, сімпозіумы, форумы, семінары, вечарыны, выступленні ў СМІ і інш.)
3. Ажыццяўленне выдавецкіх праектаў по профілю дзейнасці (навукова-папулярныя выданні, буклеты, альбомы і інш.)
4. Стварэнне даведачна-інфармацыйнага комплекса (інфраструктуры) у галіне народа – і краіназнаўства.
5. Кансультацыі па профілю дзейнасці.
6. Каардынацыя і забеспячэнне прысутнасці беларускіх удзельнікаў на разнастайных міжнародных меропрыемствах па профілю дзейнасці ЦМД.
пр. Незалежнасці, 117 “А”, пак. 25
Мінск, Рэспубліка Беларусь, 220114
Тэл. +375-29-673-26-21
e-mail: uladykl@gmail.com