Польскі кінаклуб у Мінску запрашае наведаць у студзені 2014 г. наступныя стужкі:
БЕЛАРУСКАЯДЗЯРЖАУНАЯ АКАДЭМІЯ МАСТАЦТВАУ
ПОЛЬСКІ ІНСТЫТУТ У МІНСКУ
ПОЛЬСКІ КІНАКЛУБ
8 СТУДЗЕНЯ, СЕРАДА, 19:00
НЕВЯДОМАЯ ГІСТОРЫЯ,
ЯКАЯ ЗДАРЫЛАСЯ НАПЯРЭДАДНІ РАСТВА /60 хв., каляр., 2000/
Рэжысёр: Пётр Мулярук
У ролях: Пётр Махаліца, Кшыштаф Страіньскі, Данута Шафлярска, Сара Мулднер
Напярэдадні Раства вырашаецца лёс дзіцячага дома. Па планах мясцовага бізнэсмэна дом павінен быць знесены, а на яго месцы пабудавана заправачная станцыя.Жорсткім законам бізнэсу цяжка супрацьстаяць аргументам, народжаным у сэрцы. Хоць бізнэсмэн і сам бацька, але яму абыякавы лёс дзяцей, а перспектываатрымання прыбытку падтупляе ў ім чалавечнасць. Але ў магічны дзень Раства адбываюцца немагчымыя рэчы.
Узнагароды: 2001 – КФ для дзяцей у Познані – узнагарода дзіцячага журы
ДЗЕ ТЫ, СВЯТЫ МІКАЛАЙ? /45 хв., каляр., 1996/
Рэжысёр: Ігар Маладэцкі
У ролях: Анна Радван, Дарота Сегда, Дамініка Мрочак, Ізабэла Альшэўска, Ежы Гралек
Маленькая Аня пасылае поштай ліст да Св. Мікалая з просьбай аб маленькім браце. На Мікалайкі яна атрымлівае ляльку і прыходзіць да высновы, што Святы непрачытаў яе ліст. Дзяўчынка расчараваная, у ёй разбураны свет дзіцячых фантазій. Аднойчы Аня сустракае хлопчыка, які жыве па суседстве. Маляня сумуе іскардзіцца маме на тое, што яго яшчэ ні разу не пачуў Св. Мікалай. Аня вырашае пераапрануцца ва ўгодніка і падарыць маляню тры цацкі, па адной за кожнае Раство.
Узнагароды: 1997 – ПКФ для дзяцей у Познані – галоўны прыз Залатыя Казлы Пазнаньскія. 1997 – МКФ для дзяцей у Сеўле – галоўны прыз у катэгорыікароткаметражных фільмаў
15 СТУДЗЕНЯ, СЕРАДА, 19:00
ЖОЎТЫ ШАЛІК /60хв.,каляр., 2000/
Рэжысёр: Януш Моргэнштэрн
Уролях: Януш Гаёс,Данута Шафлярска,Крыстына Янда,Ёанна Сенкевіч
Напярэдадні Раства герой фільма – мужчына сярэдняга веку, дырэктар фірмы – бавіць час на святочных сустрэчах з калегамі, сынам, былою жонкаю і цяперашняю спадарожніцаю. Выпітыя порцыі алкаголюпрыводзяць яго да эмацыйнага хаосу, а ягоныя паводзіны становяцца непрыемнымі і няёмкімі. Непрытомным дырэктара адвозяць да маці. Вечар на Раство яны ў сямейнай атмасферы праводзяць разам. Упадарунак ад маці дырэктар атрымлівае жоўты шалік, які мае ахоўваць яго ад найбольшага ворага – алкагольнай залежнасці.
Узнагароды: 2000 – ФПМФ у Гдыні – узнагарода для Януша Гаёса ад дырэктара CANAL+ «За выдатнае акцерскае пераўвасабленне». 2000 – ФПМФ у Гдыні -узнагарода «ZLOTY KLAKIER» для Януша Моргэнштэрна за найбольш працяглыя апладысменты гледачоў да фільму
ДУША СПЯВАЕ /40 хв., каляр., 1996/
Рэжысёр і сцэнарыст: Кшыштаф Занусі
У ролях: Яцэк Лашкоўкі, Марыя Касцялкоўска, Дамініка Асталоўска
Малады тэнар Адам Ляшч прыязджае ў Варшаву ў надзеі зрабіць кар’еру. Запрашэнне выступіць на калядным канцэрце ў філармоніі – найвялікшы шанец у ягонымжыцці. Але напярэдадні канцэрту, дапамагаючы бабулі-суседцы, спявак страчвае голас…
22 СТУДЗЕНЯ, СЕРАДА, 19:00
ДОТЫК РУКІ /91 хв., каляр., 1992/
Рэжысёр і сцэнарыст: Кшыштаф Занусі
У ролях: Макс фон Зюдов, Беата Тышкевіч, Славаміра Лазіньска, Аляксандр Бардзіні
Студэнт музыказнаўства Стэфан надзелены псіхатэрапеўтычнымі здольнасцямі. Кожную ноч у сне ён чуе мелодыю. Падазраючы, што яна з’яўляецца фрагментамсімфоніі, ён марыць, каб яе напісаў вядомы кампазітар Хэнры Кесдзі, які пакінуў музыку і адгарадзіўся ад усяго свету. Стэфан едзе ў Данію і вяртае старомукампазітару любоў да жыцця і веру ў музыку.
Узнагароды: 1992 – узнагарода за лепшую мужчынскую ролю на МКФ у Токіо – для Макса фон Зюдова
29 СТУДЗЕНЯ, СЕРАДА, 19:00
ПРЫМАС – ТРЫ ГАДЫ З ТЫСЯЧАГОДДЗЯ /100 хв., каляр., 2001/
Рэжысёр: Тэрэса Катлярчык
У ролях: Анджэй Севярын, Збігнеў Замахоўскі, Мая Асташэўска, Кшыштаф Вакуліньскі
Фільм распавядае пра кардынала Стэфана Вышыньскага, прымаса тысячагоддзя, які ўзначальваў Касцёл у Польшчы ў гады таталітарнага рэжыму.
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, корпус 2, г. Мінск,
вул. Сурганава 14 А, аўд. 310. (ст. м. “Акадэмія навук”)
Пачатак а 19-й гадзіне. Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала.
Уваход вольны.