Першая манаграфія, прысвечаная міжкультурнаму дыялогу

Выйшла ў свет кніга Любові Уладыкоўскай “Міжкультурны дыялог: амерыканская парадыгма” (Уладыкоўская, Л. Міжкультурны дыялог: амерыканская парадыгма / Л.Уладыкоўская. – Мінск, Установа “Міжкультурны дыялог”, 2014. – 92 с.).

Гэта першая ў Беларусі аўтарская манаграфія, прысвечаная аналізу сучаснага міжкультурнага дыялогу.

Аўтар паказвае сутнасць і сусветныя падыходы да міжкультурнага дыялогу, раскрывае разнастайнасць сучасных яго канцэпцый.

Канцэнтруючыся на шматграннасці амерыканскай парадыгмы ў яе параўнанні з еўрапейскімі падыходамі, Любоў Уладыкоўская звяртае ўвагу на сакрэты амерыканскага поспеху, а таксама тлумачыць, чаму менавіта падыходы ЗША у сферы міжкультурнага дыялогу так важныя для Беларусі.

Навуковы аналіз суседнічае з аўтарскім эсэ, што робіць кнігу займальнай і карыснай не толькі для навукоўцаў, выкладчыкаў, работнікаў сферы культуры, студэнтаў, але для ўсіх, хто цікавіцца сучаснымі сацыякультурнымі працэсамі і амерыканістыкай.

Спасылка на ўступ з кнігі “Міжкультурны дыялог: амерыканская парадыгма”.

Пра кнігу ў інтэрв’ю для Радыё “Свабода”.

Пра кнігу на сайце Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Пра кнігу на сайце Беларускага ПЭН-цэнтра.

Пра кнігу на амерыканскім электронным рэсурсе.