Выйшла ў свет кніга Любові Уладыкоўскай “Міжкультурны дыялог: амерыканская парадыгма” (Уладыкоўская, Л. Міжкультурны дыялог: амерыканская парадыгма / Л.Уладыкоўская. – Мінск, Установа “Міжкультурны дыялог”, 2014. – 92 с.).
Гэта першая ў Беларусі аўтарская манаграфія, прысвечаная аналізу сучаснага міжкультурнага дыялогу.
Аўтар паказвае сутнасць і сусветныя падыходы да міжкультурнага дыялогу, раскрывае разнастайнасць сучасных яго канцэпцый.
Канцэнтруючыся на шматграннасці амерыканскай парадыгмы ў яе параўнанні з еўрапейскімі падыходамі, Любоў Уладыкоўская звяртае ўвагу на сакрэты амерыканскага поспеху, а таксама тлумачыць, чаму менавіта падыходы ЗША у сферы міжкультурнага дыялогу так важныя для Беларусі.
Навуковы аналіз суседнічае з аўтарскім эсэ, што робіць кнігу займальнай і карыснай не толькі для навукоўцаў, выкладчыкаў, работнікаў сферы культуры, студэнтаў, але для ўсіх, хто цікавіцца сучаснымі сацыякультурнымі працэсамі і амерыканістыкай.
Спасылка на ўступ з кнігі “Міжкультурны дыялог: амерыканская парадыгма”.
Пра кнігу ў інтэрв’ю для Радыё “Свабода”.
Пра кнігу на сайце Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.