Любоў Уладыкоўская

Заснавальнік і Генеральны дырэктар

тэлефон: +375 29 6732621 (Беларусь), +1 206 972 8853 (ЗША)
e-mail: uladykl@gmail.com

Загадчык лабараторыі міжкультурных камунікацый Дзяржаўнага інстытута менеджмента і сацыяльных тэхналогій БДУ. Працавала ў Міністэрстве адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь, выкладала ў БДУ і ЕГУ, узначальвала Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Ф.Скарыны, Цэнтр полікультурнай адукацыі БДУ, сектар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі.

Працавала і адбывала навуковыя стажыроўкі ў Польшчы, Вялікабрытаніі, Германіі, Люксембургу, ЗША, Швецыі, Італіі, Францыі, Літве, Латвіі, Украіне.

Аўтар каля 300 прац, у тым ліку шасці манаграфій па пытаннях стратэгіі нацыянальна-культурнага развіцця Беларусі ў еўрапейскім кантэксце, міжкультурнага дыялогу.

Поле навуковых зацікаўленняў: міжкультурны дыялог, беларуская нацыянальная культура, сацыякультурнае і духоўнае развіццё, глабалізацыя, ЗША.

Аўтар шматлікіх грамадскіх ініцыятыў (заснаванне Тэрміналагічнай Камісіі пры Міністэрстве адукацыі, клуба “Дыспутант” пры часопісе “Вышэйшая школа”, Беларускага клуба хрысціянскіх інтэлектуалаў, адкрыццё выстаў, бібліятэк, галерэй і інш.), якія з поспехам рэалізавала. Арганізавала звыш 180 міжнародных канферэнцый, семінараў, “круглых сталоў”  і прэзентацый (без дзяржаўнага фінансавання) па пытаннях міжкультурнага дыялогу, дэмакратызацыі, нацыянальна-культурнага развіцця і еўраінтэграцыі Беларусі, якія мелі шырокі грамадскі рэзананс.

Мае досвед журналісцкай дзейнасці. Вопыт супрацоўніцтва са шматлікімі міжнароднымі навуковымі і культурнымі асяродкамі, амбасадамі, іерархамі розных рэлігійных канфесій, кіраўнікамі разнастайных партый, рухаў, сацыяльных груп, міністэрстваў і ведамстваў і інш.

З’яўляецца чальцом кіруючых органаў некалькіх  міжнародных арганізацый і клубаў. Валодае беларускай, ангельскай, польскай, рускай, украінскай мовамі.

Мае шэраг узнагарод.

Каталічка.