Дэлегацыя Цэнтра 14-15 лістапада ўзяла ўдзел ў Міжнароднай канферэнцыі “Праваслаўна-каталіцкі дыялог: хрысціянскія этычныя каштоўнасці як уклад ў сацыяльнае жыццё Еўропы”. Па словах Любові Уладыкоўскай, “сацыякультурны феномен Беларусі немагчыма ўявіць без адмысловага тыпу рэлігійнага дыялогу, што арганічным чынам уключае нашу краіну ў той кантэкст глабальнага полікультурнага суіснавання, на грунце якога ляжыць магчымасць мірнага вырашэння ўсяго комплексу сучасных праблем планетарнага маштабу.”
Канферэнцыя “Праваслаўна-каталіцкі дыялог”