Анатоль Зелянкоў

Кансультант

тэлефоны: +375 17 2597055, +375 17 2597054
e-mail: zelenkov-antl@yandex.ru

Анатоль Зелянкоў – прафесар, доктар філасофскіх навук, загадчык кафедры метадалогіі і філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, заслужаны дзеяч навукі Беларусі.

Працаваў прарэктарам БДУ, дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук. Чытаў лекцыі ва ўніверсітэце ў г.Вашынгтон (ЗША), на Украіне, у Расіі, Балгарыі, Германіі, Польшчы, Кітаі.

Быў галоўным рэдактарам шэрагу навуковых часопісаў.

Мае больш за 240 навуковых публікацый (на розных мовах) па праблемах сацыяльнай філасофіі, сацыяльнай экалогіі, эпістамалогіі, філасофіі навукі.

Сябра Акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу, Украінскай акадэміі палітычных навук, Міжнароднай сацыялагічнай асацыяцыі.

Мае шэраг узнагарод.