Аляксандр Леўнікаў. Эсэ “Прыцягальнасць амерыканскай культуры”

Аляксандр Леўнікаў, 14 гадоў

Прыцягальнасць амерыканскай культуры

Жыцце ў ЗША – мара шматлікіх нашых суайчыннікаў. Нехта марыць знайсці там добрую высокааплачваемую працу,  другія – паспяхова выйсці замуж, а некаму проста падабаецца амерыканскі стыль жыцця і яго культура.  Але ў чым жа яе прывабнасць для мяне?

Ну, па-першае, у амерыканцах мне вельмі падабаецца іх незалежнасць, упэўненасць і пачуцце асабістай свабоды. Яшчэ ў далекім сярэднявеччы ўся Амерыка ўяўляла сабой вялікую колькасць асобных штатаў, якія падпарадкоўваліся розным краінам Еўропы. Толькі  4 ліпеня 1776 года яны аб’ядналіся ў адзінае целае і стварылася ЗША. А 3 верасня 1783 года, пасля васьмігадовай вайны, Вялікабрытанія канчаткова прызнала незалежнасць ЗША. Усе гэтае паказвае , што імкненне і любоў да незалежнасці ў амерыканцаў у крыві.

Ну, а што ж наконт упэўненасці? Я лічу, што пачуцце ўпэўненнасці ўласціва амерыкатцам, таму што дзяржава падтрымлівае ўсе іх пачынанні, іх жаданні працаваць, усе неардынарныя ідэі і падыходы да рашэння праблем. А таксама таленавітых людзей , якія могуць унесці нешта новае ў развіцце Амерыкі.

Усе амерыканцы ведаюць, што яны маюць правы, што могуць адстойваць свой пункт гледжання, могуць нешта змяніць як у сваім жыцці, так і ва ўсей дзяржаве.

Другі фактар, які мне вельмі падабаецца, гэта тое, што ў адрозненні ад нас яны маюць надзею, яны вераць. Многія ведаюць прыказку “Надзея памірае апошняй”. Я лічу, што гэтая прыказка не падыходзіць ні для нас, ні для амерыканцаў, бо мы не маем надзей на будучыню, мы згаджаемся з усім, што нам не падабаецца , мы не адстойваем сваю думку. А для амерыканцаў гэта прыказка гучала б так: ”Надзея заўседы жыве!” . Нават калі нешта здараецца на дзяржаўным узроўні, яны вераць , што могуць гэта змяніць, бо яны – частка дзяржавы, толькі ад іх залежыць іх жыцце!

Яшчэ адна з прычын прывабнасці амерыканскай культуры – гэта тое, што яны вельмі добра адносяцца да сваей працы, хоць і большасць  амерыканцаў  не маюць вышэйшай адукацыі.  Яны выбіраюць прафесію, якая ім падабаецца, бо ведаюць: калі табе падабаецца тое, што ты робіш, ты робіш гэта вельмі добра і адказна, а калі ты робіш гэта добра і адказна, то дзяржава дае табе ўсе магчымасці працаваць, адпачываць і браць лепшае ад жыцця.

Амерыканцы – вельмі актыўная нацыя. У адрозненні ад нас амерыканцы па выхадных не сядзяць дома і не глядзяць тэлевізар. Яны праводзяць гэты час разам з сем’ямі, ходзяць на барбекю і ў паходы, весяляцца.  А таксама могуць проста сабрацца і паехаць у другую краіну на ”weekend”. Жыцце сталых людзей не заканчваецца пасля выхаду на адпачынак. Яны вядуць больш актыўнае жыцце ў параўнанні з нашымі пенсіянерамі. Вобраз бадзерых амерыканскіх дзядулек і бабулек, якія з радасцю падарожнічаюць па свеце, знаемы, напэўна, усім.

Амерыканцы вельмі адкрытыя, а галоўнае – большасць з іх верыць у Бога. Многія прымаюць удзел у місіянерскай дзейнасці, дапамагаюць дарослым і дзецям з розных краін.

Я знаемы з адным такім чалавекам. Rick прыехаў з Сіэтла і дапамагае вывучаць ангельскую мову. Вось ужо два гады ен жыве ў нашай краіне і навучае зусім бясплатна. Ен таксама збірае людзей у сваей кватэры, расказвае пра Бога. З яго дапамогай многія паверылі ў Бога, у сябе, у сваю будучыню, атрымалі надзею на далейшае жыцце.

Вось чаму я хачу пабачыць сваімі вачыма краіну, дзе нараджаюцца і жывуць такія людзі, здольныя ўладкаваць не толькі свае жыцце, але і дапамагчы другім. Амерыка прываблівае не толькі сваімі шчырымі людзьмі, але і адметнай культурай.