Аліна Швядкова. Малюнак “Верхні горад”

 Аліна Швядкова. “Верхні горад”

На дыптыху  VerhniHoradувасоблены стары дом. Нягледзячы на яго занядбаны стан, ён з’яўляецца гістарычнай адзінкай, прыкладам архітэктурнай забудовы Менску пач.20ст. Ён адзін з тых нешматлікіх пабудоў, здолеўшых вытрымаць разбурэнні і рэканструкцыі Верхняга горада. Гэты дом своеасаблівая частка нашай культуры, традыцый. Дом ў якім кіпела жыццё, нараджвліся вобразы.Ен аскетычны і гэтым магутны, як быццам бы з годнасцю ўзвышаецца над сучаснымі пабудовамі. Дом з’яуляееца вельмі цікавым аб’ектам для ўвасаблення.

Мне хацелася зрабіць менавіта партрэт дома , як асобы ,паказаць яго ўстойлівасць і зменлівасць, моц і хрупкасць. Яшчэ адна прычына выбару менавіта гэтай пабудовы  яго магчымае зруйнаванне. Дом самотны і магутны стаіць сярод пабудоў і разбурэнняў і невядома ці вытрымае ён усе гэтыя рэфармацыі.

Як гэта не дзіўна, але граффіці, зробленыя на доме моладдзю, сталі яго неад’емнай часткай, абвастрылі яго характар.Умяне ўзнікае адчуванне “наслаення культур”, якое ў выніку нараджае цікавы Арт аб’ект. Ангельскія словы, мерыканскі стыль выканання, асаблівасьці стрыт-арта, знаходзяцца як быццам у цеснай узаемасувязі з домам. Гэта ўсе становіцца адным самадастатковым арганізмам.

Ці прывабіў бы мяне гэты дом без граффіці?

Ці прывабілі б мяне гэтыя граффіці, выкананыя на простай белай сцяне?

Еднасць рознасцяў, эпох, культур нараджае ўнікальныя вобразы. Гісторыя + сучаснасць, манахромнасць + яркасць, дынаміка + статыка, захаванне прошлага + бесперапынны рух наперад – гэта ўсе і ёсць творчы пошук, творчы працэс. Гэта і становіцца прываблівай рысай – Амерыканская прага да пастаяннага руху наперад, яркаці, зменлівасці, пошуку  плюс  Беларусская самабытнасць, нейкая, магчыма, статычнаць і меланхолія- вось, што прываблівае мяне, як мастака.

Гісторыя стварэння.VerhniHorad.

Спачатку на палатне я ўвасобіла дом ( ён насамрэч існуе ў Менску, у Верхнім горадзе). Стаяла задача ўвасобіць магутнасць і цяжар пабудовы, яе гістарычную вагу, суровы характар і неверагодны спакой, холад і мяккасць чырвоных сцен.

Наступнай задачай былі граффіці. Яны павінны былі з’яўляцца неад’емнай часткай дома, суіснаваць з ім, але ў той жа час з’яўляцца нечым іншым. Так з’явілася ідэя наслаення малюнка. Граффіці існуюць з домам як адно цэлае, дапаўняюць яго, але ў той жа час, яны з іншым характарам: больш легкія, дынамічныя, зменлівыя, з іншым “менталітэтам”. Такое вось літаральнае ўвасабленне наслаення культур і іх узаемадзеяння.