Цэнтр міжкультурнага дыялогу пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Міжнародным фондам “Залатая спадчына Віцебска” і Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук абвяшчаюць адкрыты конкурс «Амерыканская культура: якая яна?»
На конкурс прымаюцца творчыя працы ад аўтараў і аўтарскіх калектываў незалежна ад іх узросту, роду заняткаў і краіны жыхарства па двух напрамках “Прыцягальнасць амерыканскай культуры”, “Беларускія акцэнты ў амерыканскай культуры” у намінацыях: эсэ, верш, малюнак, фотаздымак.
Матэрыялы прымаюцца да 31 снежня 2011 г. на электронны BelarusAmer@gmail.com і паштовы адрасы: 220072, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Сурганава, 1/2, п. 1015 з адзнакай «Конкурс».
Да 30 cтудзеня 2012 г. будзе аб’яўлены шорт-ліст лепшых прац, да 28 лютага 2012 г. – пераможцы конкурса.
Працы ў форме эсэ або верша павінны быць выкананыя на беларускай мове, мець аб’ём да 2 тыс. слоў і падавацца ў фармаце Doc.
Працы ў форме малюнка або фотаздымка падаюцца на конкурс у колькасці не больш за 3 шт. ад аднаго заяўніка.
Да прац дадаюцца суправаджальныя запіскі на беларускай мове з імем і прозвішчам аўтара (калектыва), з указаннем узросту, роду заняткаў і месца жыхарства, кантактнага тэлефона і электроннага адраса , а таксама з кароткай характарыстыкай пададзеных матэрыялаў і гісторыяй іх стварэння аб’ёмам да 2 друкаваных старонак.
Па выніках конкурсу будзе арганізавана міжнародная выстава лепшых прац. Лепшыя працы ўвойдуць таксама ў асобны зборнік, будуць размешчаны на інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсах і апублікаваныя ў СМІ.
Камплект узнагароды складаецца з каштоўнага прыза і сертыфіката.
З мэтай заахвочвання дзейнасці па развіцці амерыканістыкі пераможцам конкурса будзе аказана садзеянне ва ўдзеле ў амерыканскіх праграмах абмену.
Пераможцы конкурса будуць запрошаныя да ўдзелу ў Амерыканскім клубе.
Па рашэнні Журы працы, якія прайшлі ў другі тур, але не сталі пераможцамі, могуць узнагароджвацца дыпломамі і спецыяльнымі прызамі.
Для даведак:
е-mail: BelarusAmer@gmail.com
тэл: +375 29 6732621; +375 29 5694495