13 студзеня, 19:00
У бога за пазухай (1998, каляр., 95 хв., камедыя)
Рэжысёр: Яцэк Бромскі
Дзеянні камедыі адбываюцца ў правінцыйным мястэчку Крулёвы Мост. Рэкеціры нападаюць на аўтобус, на якім «чаўнакі» едуць на прымежны базар. Маруся паведамляе пра гэта ў паліцыю. Яе затрымліваюць як сведку. Пробашч селіць яе ў доме маладога арганіста Вітэка… Даведаўшыся, што ў Марусі добры голас, пробашч вырашае затрымаць яе, каб яна спявала на вяселлі дачкі мэра. Маруся згаджаецца, бо ёй пачынае падабацца Вітэк і жыццё ў спакойным ціхім мястэчку.
20 студзеня, 19:00
У бога ў садзе (2007, каляр.,114 хв., камедыя)
Рэжысёр: Яцэк Бромскі
Марыян Цяленцкі – самы дрэнны выпускнік школы паліцыі, атрымлівае прызначэнне ў гарадок Крулёвы Мост. Агенты службы бяспекі прывозяць у гарадок Юзэфа Чаплю, галоўнага сведку ў працэсе над мафіяй. Падрабязнасці гэтай справы ведае толькі камендант паліцыі, якому даводзіцца вырашаць шмат праблем: не хапае падначаленых, не можа знайсці жаніха для дачкі Люські, у якой ёсць пазашлюбнае дзіця.
27 студзеня, 19:00
У бога за узмежкам (2009, каляр.,110 хв., камедыя)
Рэжысёр: Яцэк Бромскі
Спакойнае жыццё гарадка парушаюць неспакойныя госці. Імі аказваюцца незамужняя жанчына-інструктар, якая павінна навучыць гарадскіх паліцэйскіх асновам камп’ютарнай працы, і «амерыканец» Стас Нямотко. А ў Крулёвым Мосце, між тым хутка будуць выбары мэра, за пасаду якога збіраюцца пазмагацца мясцовы бізнэсовец і былы бургамістр.
3 лютага, 19:00
Закаханыя (2004, каляр.,104 хв., камедыя)
Рэжысёр: Пётр Верасьняк
Прыгажуня Зося па натуры «паляўнічая»: яна вельмі прафесійна зачароўвае багатых мужчын, выцягвае з іх грошы, а потым кідае падманутых прыхільнікаў і вызначае сабе новую ахвяру. Аднойчы на вернісажы Зося пазнаёмілася з прыгожым мачо, фотамастаком Матэушам, і, насуперак уласным прынцыпам, закахалася ў шь. Але праз некаторы час яна пачынае разумець, што Матэуш – таксама «паляўнічы» і што яны -калегі…
10 ЛЮТАГА, 19:00
Ніколі ў жыцці! (2004, каляр.,102 хв., камедыя)
Рэжысёр: Рышард Заторскі
Што рабіць, калі вам ужо трыццаць сем, вы пакутуеце ад комплексаў, вас кінуў муж, а дачка-школьніца што ні дзень дастаўляе непрыемнасці? Толькі марыць аб новым вялікім каханні! А яшчэ можна пабудаваць дом, адправіцца ў рамантычнае падарожжа і паспрабаваць змяніць імідж, стаўшы «самай абаяльнай і прывабнай». Але самае галоўнае – не страціць смак да жыцця, поўнага цудоўных нечаканасцяў і хвалюючых сюрпрызаў…
17 лютага, 19:00
Закаханы анёл (2005, каляр., 95 хв., камедыя)
Рэжысёр: Артур Венцэк
Анёл Джардана жыве ў Кракаве, выхоўвае дзесяцігадовага хлопчыка і выдатна спраўляецца са сваёй зямною місіяй – рабіць штодня адзін добры ўчынак. Штомесяц з неба для Джардана падае поўная торба грошай. Але аднойчы высвятляецца, што нябесная канцылярыя змушаная скараціць выдаткі на анёлаў, а неўзабаве Джардана ўсведамляе, што нябеснае кіраўніцтва больш не адказвае на тэлефанаванні. Джардана ў адчаі. Жадаючы неяк дапамагчы яму, сябар-валацуга Шайбус вядзе яго да знаёмай псіхатарапеўткі Ромы.
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, корпус 2, г. Мінск, вул. Сурганава 14 А, аўд. 310. (ст. м. “Акадэмія навук”)
Пачатак а 19-й гадзіне. Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала. Уваход вольны.