14 СТУДЗЕНЯ
ПАРТРЭТ ПА ФАТАГРАФІІ (1970, ч/б, 32 хв.)
Рэжысёр: Антоні Краўзэ
Сцэнарыст: Ян Хімільсбах
У ролях: Казімеж Утрата, Хенрык Хунко, Тадэвуш Квінта, Анджэй Міхальчык
У мястэчку з’яўляецца партрэтыст, які малюе па фатаграфіі. Мужчына замаўляе ў яго два партрэты, але яго жонка робіць дома скандал з-за грошай. Сям’я мірыцца толькі тады, калі прыходзіць пасылка з партрэтамі.
21 КАСТРЫЧНІКА, 19:00
[PRENGI] ШРАМЫ /2004, каляровы, 90 хвл./
Рэжысёр: Магдалена Пекаж
Войцех Вінклер рос без маці. Бацька стараўся выхаваць яго сапраўдным мужчынам, а ў выпадку непаслушэнства звычайна выкарыстоўваў фізічныя пакаранні. Не вытрымаўшы ціску, Войтэк збег з хаты. Аднак пазбавіцца ад мінулага немагчыма. Войцех вельмі многае пераняў у бацькі, і гэта не дае яму жыць у гармоніі з сабой і светам. Магчыма, каханне зможа дапамагчы яму…
28 КАСТРЫЧНІКА, 19:00
[MALA MOSKWA] МАЛАЯ МАСКВА /2009, каляровы, 120 хвл./
Рэжысёр: Вальдэмар Кшыстэк
Да адстаўнога рускага ваеннага афіцэра прыязджае дачка. Бацька, распавядаючы пра сваю жонку, успамінае штодзённае жыццё ў «Малой Маскве» ў шасцідзесятых гадах XX стагоддзя. Тады малады капітан разам з прыгожай жонкай Верай быў пасланы на савецкую базу ў Польшчы, у Легніцы. Там Вера знаёміцца з Міхалам, польскім падпаручнікам, які з самай першай сустрэчы стараецца зблізіцца з прыгожай расіянкай…
4 ЛІСТАПАДА, 19:00
[OBIETNICA] АБЯЦАННЕ /2014, каляровы, 93 хвл./
Рэжысёр: Анна Казеяк
Ліла і Янэк – школьнікі, якія кантактуюць праз Skype і Facebook. Разам са сваімі сябрамі яны атрымліваюць асалоду ад жыцця. Але аднойчы Ліла нечакана разыходзіцца з Янкам, абвінаваціўшы яго ў здрадзе. Хлопцу давядзецца заплаціць высокую цану за сваю памылку. Ён выконвае абяцанне, на якое яго змусіла дзяўчына…
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, корпус 2, г. Мінск, вул. Сурганава 14 А, аўд. 310. (ст. м. “Акадэмія навук”).
Пачатак а 19-й гадзіне. Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала. Уваход вольны.