Польскі кінаклуб запрашае

14 СТУДЗЕНЯ
ПАРТРЭТ ПА ФАТАГРАФІІ (1970, ч/б, 32 хв.)
Рэжысёр: Антоні Краўзэ
Сцэнарыст: Ян Хімільсбах
У ролях: Казімеж Утрата, Хенрык Хунко, Тадэвуш Квінта, Анджэй Міхальчык
У мястэчку з’яўляецца партрэтыст, які малюе па фатаграфіі. Мужчына замаўляе ў яго два партрэты, але яго жонка робіць дома скандал з-за грошай. Сям’я мірыцца толькі тады, калі прыходзіць пасылка з партрэтамі.

Узнагароды: Кінафестываль у Гдыні: Прыз за лепшы сцэнар Войцэху Ляпянку і Пятру Тшаскальскаму на ФПМФ у Гдыні. Прыз Асацыяцыі замежных арганізатараў польскіх фестываляў „За адлюстраванне незвычайнай прыгажосці паўсядзённага жыцця” на ФПМФ у Гдыні. „Залаты кенгуру” – прыз аўстралійскіх дыстрыб’ютараў.

8 КРАСАВІКА
КАРАГОД (2007, каляр., 112 хв.)
Рэжысёр: Ежы Штур
У студэнта Бартэка незвычайнае стаўленне да маралі. Дзеля дасягнення сваіх мэтаў ён маніпуліруе людзьмі. Але лёс змяняе гэта. Аднойчы з купэ вагона, у якім ехаў Бартэк, пакінуўшы плашч і сумку, знікае пасажыр. Тэлефонны званок, які даносіцца з кішэні плашча, становіцца пачаткам ланцугу падзей, якія змяняюць падыход студэнта да жыцця. Ён пачынае разумець, наколькі важна чалавеку мець маральныя крытэрыі і ідэалы.
Узнагароды: За лепшы сцэнар у Гдыні.

15 КРАСАВІКА
ВАЛЕНСА. ЧАЛАВЕК НАДЗЕІ (2013, каляр., 127 хв.)
Рэжысёр: Анджэй Вайда
Лех Валенса, электрык на суднаверфі горада Гданьска, удзельнічае са снежня 1970 гады ў мясцовых акцыях пратэсту супраць павышэння коштаў на прадукты харчавання. Сітуацыя мяняецца, калі ў цягніку Валенса сустракае герояў фільма “Чалавек з жалеза” Мацея Томчыка і Агнешку, якія разносяць улёткі. Гэта заканчваецца звальненнем з працы. У жніўні 1980 г. працоўныя суднаверфі ў Гданьску і прафсаюз “Салідарнасць” пад кіраўніцтвам Валенсы  пачынаюць масавую забастоўку, якая змяніла гісторыю Усходняй Еўропы.

6 МАЯ
ПІЯНІСТ /(2002, ч/б., 170 хв.)
Рэжысёр: Раман Паланскі
Фільм зняты па аўтабіяграфіі Уладзіслава Шпільмана, аднаго з лепшых піяністаў Польшчы 30-х гадоў мінулага  стагоддзя. Галоўны герой фільма займаецца мастацтвам да таго часу, пакуль тэрыторыю Польшчы не займаюць  нацысты. Жыццё ўсіх габрэяў мяняецца: іх змяшчаюць у Варшаўскае гета, забараняюць працаваць, прыніжаюць, прымушаюць насіць адметныя павязкі, а праз некаторы час адпраўляюць у канцлагер.
Узнагароды: Прыз Оскар у 2003 годзе, Лепшая мужчынская роля для Эдрыяна Броўдзі. Прыз за лепшую рэжысуру для Рамана Паланскага.

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, корпус 2,
г. Мінск, вул. Сурганава, 14 А, аўд. 310.
(ст. м. “Акадэмія навук”).
Пачатак а 19-й гадзіне. Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала.

Уваход вольны.