Выйшаў электронны зборнік навуковых артыкулаў “Міжкультурны дыялог: сучасная парадыгма і вопыт суседства” (складальнік і навуковы рэдактар Л.Уладыкоўская).
Зборнік размешчаны на амерыканскім электронным рэсурсе. Таксама, у бліжэйшы час кніга з’явіцца ў Электроннай бібліятэцы БДУ (www.elib.bsu.by).
У зборнік увайшлі выбраныя матэрыялы аднайменнай Міжнароднай навуковай канферэнцыі, арганізаванай Польскім інстытутам у Мінску, Дзяржаўным інстытутам кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ, установай «Міжкультурны дыялог» (Мінск, 24 мая 2013 г.), а таксама навуковыя распрацоўкі замежных аўтараў. У артыкулах разглядаюцца розныя аспекты і сучасныя канцэпцыі міжкультурнага дыялогу, а таксама асновы метадалогіі яго даследавання.