Сустрэча з Г. Фэрхойгенам

24 студзеня 2013 г. генеральны дырэктар Установы “Міжкультурны дыялог” Л. Уладыкоўская і выканаўчы дырэктар гэтае ўстановы І. Харытонаў наведалі сустрэчу з былым еўрапейскім камісарам па палітыцы пашырэння і еўрапейскага суседства, былым віцэ-прэзідэнтам Еўракамісіі, прафесарам Гюнтарам Фэрхойгенам, якая адбылася ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ё. Рау. Сустрэча была арганізавана памянёным цэнтрам, Нямецкай суполкай знешняй палітыкі (DGAP), Фондам імя Р. Боша, ГА “Ліберальны клуб”. Сп. Фэрхойген прыняў удзел у дыскусіі на тэму “Цяперашняе і будучае Еўрапейскага Звяза”, распавёў пра свае бачанне перспектыў Еўразвяза, адказаў на пытанні прысутных.