Яўген Казанцаў
“Першы крок да перамогі”. Помнік Тадэвушу Касцюшку на EastSolidarityDrive, Чыкага, штат Ілінойс. Ураджэнец Беларусі, які прыносіў амерыканцам перамогі ў вайне за незалежнасць з 1776 па 1783 гг., на фоне хмарачосаў пачатку XXI ст. тыча ў маладзік шабляй і “прадказвае”, што амаль праз два стагоддзі (1969 г.) гонку да Месяца амерыканцы перамогуць таксама не без удзелу беларуса (Барыс Кіт). Напрамак: “Беларускія акцэнты ў амерыканскай культуры”.
“Амерыканская міфалогія”. Здымак зроблены праз шыбу экскурсійнага мікрааўтобуса па адрасе 1503 Broadway, Манхэтэн, Горад Нью-Ёрк. Дамінуе Капітан Амерыка, нагрувашчаныя Санта Клаус, Pepsi, яшчэ некалькі брэндаў ды стужка жахлівых навінаў, а людзі адгароджаныя ад гледача. Напрамак: “Прыцягальнасць амерыканскай культуры”.
“У гонар мёртвых служачы жывым”. Ваенны мемарыял Мілўокскай акругі па адрасе 750 NLincolnMemorial, Мілўокі, штат Вісконсін. Злева – канцэптуальны помнік сямі салдатам, якія загінулі ў Іраку. Напрамак: “Прыцягальнасць амерыканскай культуры”.