Просім дасылаць Вашы прапановы адносна шляхоў і магчымасцей развіцця беларуска-амерыканскага культурнага дыялогу ў тэрмін не пазней за 05 красавіка 2012 г. на электронны адрас uladykl@gmail.com
Дарагія сябры, 13 красавіка адбудзецца Міжнародны “круглы стол” “Беларуска-амерыканскі культурны дыялог: стратэгія развіцця”. Мы ўдзячныя Вам за актыўны ўдзел у папярэдніх мерапрыемствах, якія адбыліся ў межах аднайменнага праекта. На красавіцкім “круглым стале” плануецца абмеркаваць канкрэтныя формы развіцця беларуска-амерыканскага міжкультурнага дыялогу.
Аўтары цікавых і канструктыўных ідэй будуць запрошаныя Праграмным камітэтам да ўдзелу ў “круглым стале”.
Інфармуем таксама, што заканчваецца падрыхтоўка выдання “Беларуска-амерыканскі культурны дыялог: стратэгія развіцця”. Плануецца, што кніга будзе прэзентавана ў Беларусі і ЗША. Калі Вы хацелі б нешта дадаць у зборнік, просім даслаць Вашыя матэрыялы да 05 красавіка. Яны будуць прынятыя да друку, калі такое рашэнне прыме Праграмны камітэт (матэрыялы таксама могуць быць уключаныя ў зборнік пры ўмове дапрацоўкі або адхіленыя). Прыярытэт маюць артыкулы з комплексным бачаннем узнятай праблемы, а таксама практычнай накіраванасцю.
З павагай,
Любоў Уладыкоўская,
Старшыня Праграмнага камітэта
+375-296-73-26-21