27 чэрвеня адбылася сустрэча прадстаўнікоў установы “Міжкультурны дыялог” Л. Уладыкоўскай і А. Астапенкі з Першым дарадцам Амбасады Францыі ў Рэспубліцы Беларусь Эльзай Піньоль і Аташэ па ўніверсітэцкім супрацоўніцтве Ксавье ле Тарывелекам.
Абмяркоўваліся пытанні ўмацавання беларуска-французскіх гісторыка-культурных сувязей праз папулярызацыю спадчыны такіх вядомых у Беларусі і Францыі асобаў, як ганаровы грамадзянін Францыі Тадэвуш Касцюшка, французскі паэт з беларускага роду Кастравіцкіх Гіём Апалінэр (1880-1918), паэт, фалькларыст, прафесар славянскай літаратуры ў Колеж де Франс ў Парыжы Аляксандр Ходзька (Барэйка) (1920-1992), гісторык, публіцыст і выдавец Леанард Ходзька (1800-1871), кампазітар, піяніст і мастак Напалеон Орда (1807-1883), мастакі Марк Шагал (1887-1985) і Хаім Суцін (1893-1943), медык, вынаходнік Наркевіч-Ёдка (1847-1905), механік, медык Жорж Лахоўскі (1869 –1942) і інш.