5 чэрвеня ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску была прадстаўленая перакладзеная на беларускую мову кніга Алфонсаса Эйдынтаса, Альфрэдаса Бумблаўскаса, Антанаса Кулакаўскаса і Міндаўгаса Тамашайціса “Гісторыя Літвы”.
У прэзентацыі “Гісторыі Літвы” прымаў удзел адзін з аўтараў кнігі прафесар Вільнюскага універсітэта Альфрэдас Бумблаўскас, старшыня рэдакцыйнай калегіі прафесар Раймундас Лапата, перакладчык выдання – філолаг, журналіст, грамадскі дзеяч Вінцук Вячорка.