Польскі кінаклуб запрашае

14 СТУДЗЕНЯ
ПАРТРЭТ ПА ФАТАГРАФІІ (1970, ч/б, 32 хв.)
Рэжысёр: Антоні Краўзэ
Сцэнарыст: Ян Хімільсбах
У ролях: Казімеж Утрата, Хенрык Хунко, Тадэвуш Квінта, Анджэй Міхальчык
У мястэчку з’яўляецца партрэтыст, які малюе па фатаграфіі. Мужчына замаўляе ў яго два партрэты, але яго жонка робіць дома скандал з-за грошай. Сям’я мірыцца толькі тады, калі прыходзіць пасылка з партрэтамі.

ГУЛЬНЯ Ў ХОВАНКІ (1986, каляровы, 53 хв.)
Рэжысёр: Януш Заорскі
Сцэнарыст: Ян Хімільсбах
У ролях: Ежы Біньчыцкі, Уладзіслаў Кавальскі, Ян Хімільсбах, Адам Фэрэнцы
Стэнлі Мазур прыязджае з Амерыкі ў Польшчу, каб купіць сабе месца на могілках. Аказваецца, што для гэтага яму трэба падаць пасведчанне аб сваёй смерці.

21 СТУДЗЕНЯ
ПАРТЫЯ ПРЫ СВЕЧЦЫ (1980, каляровы, 55 хв.)
Рэжысёр: Антоні Краўзэ
Сцэнарыст: Ян Хімільсбах
У ролях: Халіна Выродэк, Ян Хімільсбах, Барбара Рыхвальска, Томаш Заліўскі
Гарадская сям’я, убачыўшы фатаграфію радні, што пазіруе на фоне вілы і дарагой машыны, вырашае здзівіць сваякоў сваім дабрабытам. Яны ўсяляюцца ў пустую кватэру шэфа і робяць шыкоўны банкет для радні. Але іх планы раскрывае сусед шэфа і выкліканая ім паліцыя.

ПРЫЁМ НА ДЗЕСЯЦЬ АСОБ ПЛЮС ТРЫ (1980, ч/б, 54 хв.)
Рэжысёр: Ежы Груза
Сцэнарыст: Ян Хімільсбах
У ролях: Здзіслаў Маклакевіч, Леон Немчык, Альгерд Лукашэвіч, Ежы Штур
Дармаед Кароляк прыходзіць у бюро па працаўладкаванні, каля якога дырэктар завода набірае рабочых для разгрузкі вагонаў з друзам. Усе абураныя маленькай аплатай за выкананне цяжкой працы. Пасля доўгіх угавораў, працоўныя прыступаюць да працы.

28 СТУДЗЕНЯ
ДВА РАБРЫ АДАМА (1964, ч/б, 82 хв.)
Рэжысёр: Януш Моргенштэрн
У ролях: Рэната Касабуцка, Эва Вавжын, Багдан Эгмонд, Здзіслаў Маклакевіч
Віктус вяртаецца з камандзіроўкі да жонкі з прыгажуняй італьянкай. Дзве жанчыны вырашаюць жыць разам пад адным дахам. Мясцовыя жыхары, узначаленыя святаром, пачынаюць барацьбу супраць любоўнага трохкутніка.

4 ЛЮТАГА
ХЛЕБА НАШАГА ШТОДЗЁННАГА (1974, каляровы, 51 хв.)
Рэжысёр: Януш Заорскі
Сцэнарыст: Ян Хімільсбах
У ролях: Валяслаў Платніцкі, Ян Хімільсбах, Маўгажата Прытуляк
Фільм-прытча аб простых каштоўнасцях такіх як сям’я, праца, традыцыі, павага да хлеба і да ўсіх жывых істотаў.

11 ЛЮТАГА
СЕМ ЧЫРВОНЫХ РУЖ, АБО КВЕТАЧНІК БЕНЭК ПРА СЯБЕ І ІНШЫХ (1973, ч/б, 69 хв.)
Рэжысёр: Ежы Штверня
У ролях: Ян Хімільсбах, Здзіслаў Маклакевіч, Славамір Вжэсіньскі, Ігар Пшэгродзкі
Сатырычны фільм распавядае пра розныя чалавечыя ўзаемаадносіны. Ключавой гісторыяй з’яўляецца гісторыя кветачніка Бенэка, у якога была адна слабасць – любоў да кветак.

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, корпус 2, г. Мінск, вул. Сурганава 14 А, аўд. 310. (ст. м. “Акадэмія навук”).
Пачатак а 19-й гадзіне. Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала.
Уваход вольны.