Пахаванне патрыярха беларускай філасофіі Уладзіміра Конана

На Паўночных могілках сталіцы 8 чэрвеня (на трэці дзень пасля смерці) адбылося пахаванне патрыярха беларускай філасофіі Уладзіміра Конана. У жалобным мерапрыемстве ўзялі ўдзел выбітныя дзеячы навукі і культуры Беларусі і замежжа.

Цэнтр міжкультурнага дыялогу распрацаваў план мерапрыемстваў па ўшанаванні памяці У.Конана, які будзе вынесены на грамадскае абмеркаванне і прапанаваны ўраду, а таксама Мінскаму і Наваградскаму ўладам.