Месяц польскай літаратуры ў кнігарні “логвінаЎ”

У цэнтры Мінска ў кнігарні “логвінаЎ” 1 кастрычніка на сталай аснове адкрываецца “Польская шафа” — вялікая паліца з польскімі кнігамі на польскай і беларускай мовах.

Сучасныя і класічныя, дарослыя і дзіцячыя, дэтэктывы і фантастыка — падыходзь і набывай ці проста чытай. Акрамя гэтага, цэлы кастрычнік раз на тыдзень на розных культурных пляцоўках Мінска пройдуць літаратурныя, музычныя і тэатральныя імпрэзы з удзелам паэтаў, музыкаў і актораў з Польшчы і Беларусі.

1 кастрычніка (аўторак), 18-30 Пасля ўрачыстага адкрыцця “Польскай шафы”, на якім выступяць ганаровыя госці, адбудзецца канцэрт Змітра Вайцюшкевіча, прысвечаны творчасці польскага паэта Рафала Ваячка. Месца правядзення: Кнігарня “логвінаЎ” і галерэя “Ў” (пр-т Незалежнасці, 37А). Уваход вольны.

8 кастрычніка (аўторак), 19-00 Прэзентацыя кнігі аднаго з найяскравых сучасных паэтаў Польшчы Рышарда Крыніцкага “Дакрануцца”. З удзелам аўтара і перакладчыка Андрэя Хадановіча. Месца правядзення: Галерэя “Ў” (пр-т Незалежнасці, 37А) Уваход вольны.

15 кастрычніка (аўторак), 16-00 Кніжная выстава, прысвечаная жыццю і творчасці Юльяна Тувіма. З удзелам даследчыкаў творчасці Ю.Тувіма, літаратуразнаўцаў, перакладчыкаў. Месца правядзення: Інфармацыйна-выставачны цэнтр ЦНБ НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, 1 паверх, п. 110). Уваход вольны.

22 кастрычніка (аўторак), 18-00 Тэатралізаваная прэзентацыя перакладу камедыйных п’ес драматурга Аляксандра Фрэдры “Помста” і “Дзявочыя зарокі”. На прэзентацыі акторы Купалаўскага тэатру разыграюць некалькі ўрыўкаў з твораў драматурга. З удзелам перакладчыкаў Андрэя Хадановіча і Марыі Мартысевіч. Вядучы – Лявон Баршчэўскі. Месца правядзення: Рэпетыцыйная сцэна Купалаўскага тэатра (вул. Энгельса, 7). Уваход вольны.

30 кастрычніка (серада), 19-00 Прэзентацыя кнігі Марка Эдэльмана і Паўлы Савіцкай “У геце было і каханне”. З удзелам рэдактаркі кнігі Інэсы Кур’ян, перакладчыкаў Веранікі Бандаровіч і Юрася Барысевіча, прадстаўніцы польскага габрэйскага музею, а таксама аўтара ідыш-беларускага слоўніка Алеся Астравуха. Адкрыццё міні-фотавыставы “Боль. Шхоль.” мастачкі Дзіны Даніловіч. Музычнае аздабленне – ансамбль клейзмераўскай музыкі “Мінскер Капелье”. Месца правядзення: Галерэя “Ў” (пр-т Незалежнасці, 37А) Уваход вольны. Месяц польскай літаратуры ў кнігарні “логвінаЎ”

Афіша