Кансультант
тэлефон: +375 29 6420211
rychkova@grsu.by
Рычкова Людміла Васільеўна з 1987 г. па цяперашні час працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, у тым ліку на пасадах дэкана філалагічнага факультэта (1993-1994), дэкана факультэта замежных моў (1994 – 1997 гг.), прарэктара па навучальнай працы (1997 – 2003 гг.), прарэктара па навучальнай працы і замежным сувязям (2003 – 2006 гг.), загадчыка кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства (з 2001 г.). Чытала лекцыі ў Варшаўскім універсітэце, універсітэце Беластока, универсітэце Мінесоты і Паўночна-Каралінскім універсітэце, Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце і ў другіх универсітэтах Беларусі і за мяжой. Кіраўнік навуковага напрамку “Мовы і іх варыянты ў рэгіянальнай, нацыянальнай, міжнароднай і глабальнай перспектывах”. Сфера навуковых інтарэсаў уключае шырокі круг праблем тэарытычнай і прыкладной лінгвістыкі, а таксама сацыялінгвістыкі. Ініцыятар і нязменны сустаршыня арганізацыйнага камітэта міжнароднай навуковай канферэнцыі “Сучасныя праблемы лексікаграфіі”. Была каардынатарам праекта ЮНЭСКА “Беларусь у дыялоге цывілізацый”, экспертам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Савета Еўропы, Страсбург па адукацыйным правам нацыянальных меншасцей, эксперт Амерыканскага савета вучоных супольнасцей. У якасці міжнароднага вучонага ў рамках праграмы Фулбрайт праводзіла даследаванні ва ўніверсітэце Мінесоты ў галіне міжнароднай адукацыі, падтрымлівае канцэпцыю “інтэрнацыяналізацыя дома”. Яна таксама даследавала ролю ў падрыхтоўцы будучых лідэраў асацыяцый у галіне адукацыі на базе Нацыянальнай асацыяцыі адукацыі ЗША ў Вашынгтоне.
Спецыяліст у галіне ўніверсітэцкага менеджмента, была каардынатарам шэрагу міжнародных праектаў у рамках праграмы TEMPUS–TASIS. Актыўны ўдзельнік Праграмы падтрымкі ўніверсітэцкіх адміністратараў, якая падтрымліваецца Карпарацыяй Карнэгі ў Нью-Йорку, і з’яўляецца членам-заснавальнікам Міжнароднай асацыяцыі гуманітарыяў.