16 лістапада 2012 года на Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства была прынята Канцэпцыя развіцця беларускай Нацплатформы грамадзянскай супольнасці.
Наша арганізацыя як сталы сябра Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці, падпісант Мэмарандуму прыняла ўдзел у працы Канферэнцыі, паслядоўна падтрымлівае далейшае развіццё супрацоўніцтва беларускага грамадства з Еўрапейскім Звязам у рамках праграмы Усходняга партнёрства, рэалізацыю закладзеных у ёй мэтаў і прынцыпаў.