Канстанцін Каламіец

Кансультант

тэлефон: +375 29 3537062
e-mail: p.fin@rambler.ru

Канстанцін Каламіец – эканаміст, фінансіст, прадпрымальнік.

Намеснік старшыні Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў, сябра ініцыятыўнай групы па фарміраванні рэгіянальнага кластэра “Альтэрнатыўная энергетыка і энергазберажэнне”, сябра працоўных груп ад Беларусі ў праграме ЕЗ “Усходняе партнёрства”.

Аўтар шэрагу навуковых і папулярных прац. Спецыялізуецца ў галіне “зялёнай” эканомікі, карпаратыўнай культуры і фінансаў, культуры прадпрымальніцтва, стымуляванні інавацыйнай дзейнасці малога і сярэдняга бізнесу.

Працаваў у навукова-даследчым інстытуце Міністэрства эканомікі Беларусі, браў удзел у распрацоўцы “Комплекснай праграмы па праектаванні, будаўніцтву і рэканструкцыі энергаэфектыўных жылых дамоў у Рэспубліцы Беларусь на 2009-2010 гады і на перспектыву да 2020 г”.