Беларуска-амерыканскі культурны дыялог: стратэгія развіцця / рэдкал.: Л.Уладыкоўская (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Тэсей, 2012. — 208 с. : іл.
Пабачыла свет кніга “Беларуска-амерыканскі культурны дыялог: стратэгія развіцця”*, у якой змешчаны матэрыялы трох міжнародных “круглых сталоў”, прысвечаных беларуска-амерыканскаму культурнаму дыялогу і польскаму вопыту ў галіне амерыканістыкі, прапановы па развіцці міжкультурнага дыялогу паміж Беларуссю і ЗША, а таксама працы пераможцаў конкурсу “Амерыканская культура: якая яна?” Плануецца, што кніга будзе прэзентавана ў Беларусі, ЗША і Польшчы.