22-24 чэрвеня ў Рэспубліцы Польшча адбыўся IX Міжнародны форум амерыканістаў, прысвечаны праблеме антыамерыканізму ў сучасным свеце. У Форуме ўзялі ўдзел прадстаўнікі цэнтраў амерыканістыкі Польшчы, іншых краін Еўропы, ЗША, Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Польшча.
Беларусь была прадстаўлена Л.Уладыкоўскай, якая выступіла з дакладам “American Studies in Contemporary Belarus”.
На здымку: Л.Уладыкоўская разам з аташэ па культуры Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Польшча Сп.Маркам Венігам і яго жонкай Кьярсцін падчас Форуму.