Дзейнасць

Напрамкі дзейнасці ў 2013 г.:

  • інстытуцыянальнае ўмацаванне (сяброўства, валанцёрства, Апякунская Рада, сталыя сувязі з адпаведнымі арганізацыямі на розных кантынентах);
  • развіццё беларуска-амерыканскага дыялогу праз паглыбленне супрацоўніцтва з амерыканскімі партнёрамі і ажыццяўленне шэрагу праектаў у галіне міжкультурнага дыялогу;
  • развіццё беларуска-еўрапейскага дыялогу праз рэалізацыю міжнародных навукова-асветніцкіх праектаў.
  • інтэрдысцыплінарная распрацоўка комплексу пытанняў у полі міжкультурнага дыялогу з прыцягненнем высокапрафесійных экспертаў (розных галін ведаў і разнастайных сфераў дзейнасці) Беларусі і замежжа.

Асноўныя напрамкі дзейнасці Цэнтра ў 2012 г.

  • Аптымізацыя арганізацыйнай формы Цэнтра з мэтай забеспячэння ўмоў для высокапрафесійнай дзейнасці з выкарыстаннем самых сучасных сусветных методык. Пашырэнне кола валанцёраў Цэнтра (першасная ўмова — валоданне нацыянальнай і замежнымі мовамі), у першую чаргу за кошт моладзі, з прыцягненнем прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці.
  • Працяг рэалізацыі шырокамаштабнай грамадскай ініцыятывы “Беларуска-амерыканскі культурны дыялог: стратэгія развіцця” (шэраг міжнародных “круглых сталоў”, выданняў і прэзентацый, аналітычныя матэрыялы для міністэрстваў і ведамстваў, конкурс, інфармацыйна-асветніцкае наведванне ЗША і інш.).
  • Забеспячэнне дзейнасці Амерыканскага клуба (Клуба аматараў Амерыкі) у Мінску.
  • Працяг рэалізацыі грамадска-культурнай ініцыятывы “Беларусь у Еўропе”, у тым ліку ажыццяўленне прафесійных турнэ.
  • Наладжванне канструктыўнага беларуска-еўразійскага культурнага дыялогу на аснове вернасці фундаментальным нацыянальным каштоўнасцям і павагі да культурных традыцый і цывілізацыйных прыярытэтаў іншых народаў.
  • Паглыбленне супрацоўніцтва з бізнес-супольнасцю Беларусі і замежжа па кірунках: эканамічная складковая цэласнага сацыякультурнага арганізму; нацыянальная спецыфіка бізнесу; бізнес-дыялог з ЗША і Еўропай; культура прадпрымальніцтва, інавацый і інвеставання, дзелавая культура.
  • Прасоўванне брэнда “Беларусь” у свеце, у тым ліку метадамі народнай (культурнай) дыпламатыі. Садзейнічанне ўдзелу прадстаўнікоў Беларусі ў міжнародных канферэнцыях, семінарах, сустрэчах і інш.
  • Актыўны ўдзел у нацыятворчых працэсах, наладжванне канструктыўнага міжкультурнага дыялогу на рэгіянальным і міжнародным узроўні. Развіццё беларускіх культурных традыцый і беларускай гуманітарнай навукі ў кантэксце сусветных працэсаў і дасягненняў. Арганізацыя шэрагу мерапрыемстваў па практычнай рэалізацыі ідэі міжкультурнага дыялогу ў Беларусі (навукова-практычныя семінары, сустрэчы, навукова-папулярныя выданні, мастацка-прыкладныя выставы і т.п.).
  • Пашырэнне формаў супрацоўніцтва з беларускімі і замежнымі навуковымі, культурнымі, адукацыйнымі, інфармацыйнымі асяродкамі, арганізацыямі, ініцыятывамі, рэлігійнымі канфесіямі, грамадзянскай супольнасцю.
  • Актывізацыя супрацоўніцтва з міністэрствамі і ведамствамі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку праз удзел у грамадска-кансультатыўных саветах.
  • Удзел у праграме “Усходняе партнёрства”, іншых міжнародных праграмах. Паглыбленне супрацоўніцтва з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі ў Рэспубліцы Беларусь.

У 2010-2011 мы:

  • Выдалі брашуру “Як захаваць культурную самабытнасць?”;
  • Арганізавалі прэзентацыю брашуры сумесна з пасольствам ЗША (2 чэрвеня 2010 г.). Сярод гасцей: Галава місіі ААН у Рэспубліцы Беларусь, Сталы прадстаўнік UNDP, Часовы павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь, Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь, Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, кіраўнікі місій і прадстаўнікамі місій іншых краін у Беларусь, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, бізнэсмэны, банкіры, прадстаўнікі духавенства, акадэмічнай эліты, прафесараў, мастакоў, і шматлікія іншыя;
  • Выдалі калектыўную кнігу “Захаванне нацыянальнай самабытнасці ў кантэксце развіцця міжкультурнага дыялогу”;
  • Арганізавалі прэзентацыю кнігі разам з Пасольствам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь (19 студзеня 2011 г.) з удзелам кіраўнікоў і прадстаўнікоў 17 еўрапейскіх дыпламатычных місій;
  • Падрыхтавалі да публікацыі (без фінансавай падтрымкі) шэсць кніг па гісторыі і культуры Беларусі, беларуска-еўрапейскім культурным дыялогу, сучаснай еўрапейскай палітыцы ў галіне культуры, рэлігіі ў Беларусі;
  • Арганізавалі шэраг семінараў і абмеркаванняў (без фінансавай падтрымкі) па пытаннях беларускай культуры, міжкультурнай камунікацыі, лідарства, еўрапейскіх каштоўнасцей;
  • Арганізавалі сем выстаў беларускага прыкладнога мастацтва (без фінансавай падтрымкі);
  • Праводзілі рэгулярныя сустрэчы са студэнтамі ВНУ дзеля абмеркавання праблем беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці і добраахвотніцтва;
  • Падрыхтавалі 12 культурных і адукацыйных праектаў і аформілі адпаведныя заяўкі.